Беларуская Служба

Беларускія спартсмены звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны

21.10.2022 11:30
«Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну».
Фрагмент відэазваротуBSSF

Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандр Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя зрабілі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў:

-Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай – датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой.

Беларускія спартсмены адзначаюць, што неабходна не дапусціць удзел беларусаў у злачынствах супраць чалавечнасці дзеля двух дыктатараў, якія знішчаюць гарады і мірных жыхароў Украіны.

ав

Аляксандр Апейкін у Дзень спартыўнай салідарнасці: Маральная перамога адбылася цалкам

30.09.2022 09:18
Два гады таму, 30 верасня 2022 года, рэжымам Лукашэнкі была затрымала беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка.